Для мяне самае-самае на курсах – гэта:
1) Твая тэза пра важнасць пачуццяў, калі нас ад нечага прэ, у нас і атрымліваецца;
2) Няма чаго размазваць пачуццё, яно мусіць быць выразным! Нешта адчуваеш – агуч, нешта хочаш сказаць – гавары;
3) Адносіны. Мне раней падавалася, што калі зафігачыць у цэнтры крупнячком, вось і будзе выразна. Сяргей навучыў мяне як ўспрымаць карцінку (і жыццё) цэласна і што часам самае вялікае – другаснае, што выява (і жыццё) харашы тады, калі аб'екты ўзаемазвязаныя.
Такое адчуванне, што вы паразумеліся з сустветам. Бо ты, Сяргей, займаешся тым, што яму вельмі патрэбна. І для цябе, падаецца, гэта рэсурсны занятак) Спадзяюся, гэтая гармонія захаваецца як мага даўжэй!